Дырэктарка «Белсату» атрымала беларускую візу


«Атрымала беларускую візу. Упершыню з моманту дэпартацыі 9 гадоў і 3 месяцы таму. …Вельмі цешуся, што змагу наведаць сваіх знаёмых і калегаў. Хоць і не ўпэўненая, што ўсё будзе як трэба», – напісала Агнешка Рамашэўская ў сваім Facebook’у.

Агнешка Рамашэўская-Гузы нарадзілася 15 студзеня 1962 года ў Варшаве. Належыць да Асацыяцыі польскіх журналістаў, у цяперашні час выконвае функцыі віцэ-старшыні. Аўтарка ідэі стварэння і дырэктарка «Белсату» – першага і пакуль што адзінага незалежнага тэлебачання для беларусаў.

Ад жніўня 2013 году Агнешка Рамашэўская-Гузы ўваходзіць у склад Кіроўнага камітэту Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

Больш інфармацыі тут

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў