Дырэктар кіеўскага лялечнага тэатру зарубіў мужчыну сякерай


Паводле МУС Украіны, гэта мог быць акт вендэты. У Кіевае 10 красавіка быў знойдзены труп мужчыны са шматлікімі пашкоджаннямі ў раёне галавы і шыі.

Непадалёк ад месца злачынства міліцыя затрымала чалавека з сякерай, паведамляе кіеўская прэс-служба МУС.

«На месцы здарэння, следча-аператыўная група ўстанавіла асобу нябожчыка, ім аказаўся мясцовы жыхар 1963 года нараджэння», – гаворыцца ў паведамленні.

Непадалёк ад месца здзяйснення злачынства міліцыя ўбачыла мужчыну з сякерай у руках, які спрабаваў уцячы. Мужчыну затрымалі.

Затрыманы апынуўся дырэктарам кіеўскага лялечнага тэатру. Яму пагражае пазбаўлення волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў. Паводле адной з версіяў следства, прычынай злачынства магло стала жаданне адпомсціць за смерць бацькі, перадае УНН.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў