Дыпламаты, ратавальнікі і вайскоўцы чытаюць верш Коласа на дзень народзінаў паэта


Да дня народзінаў беларускага паэта Якуба Коласа людзі розных прафесіяў прачыталі верш «Адлёт жураўлёў». Атрымалася вельмі кранальна.

Гэтае відэа – сумесны праект Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства абароны і МІністэрства замежных спраў.

«3 лістапада нарадзіўся Якуб Колас. Усе мы розныя: можам насіць рознае адзенне ці форму, мець тыя ці іншыя погляды, знаходзіцца ў розных частках свету. Але любоў да Радзімы ў нас адна. Шануйце зямлю сваю і сыноў, яе ўславіўшых», – гаворыцца апісанні да роліку.

Якуб Колас нарадзіўся ў 1882 годзе ў вёсцы Акінчыцы (цяпер гэта горад Стоўбцы) пад Менскам і пражыў 74 гады. Ён лічыцца класікам беларускай літаратуры.

КА belsat.eu

Стужка навінаў