Дыпламат расейскай місіі ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі працаваў на ГРУ і мае дачыненне да забойстваў у Еўропе


Адзін з удзельнікаў групы вайсковых выведнікаў Расеі, якія атруцілі бізнесоўца Эмеліяна Гебрэва ў Балгарыі, – Ягор Гардзіенка. Вядомы пад імем Георгій Гаршакоў, гэты супрацоўнік ГРУ працаваў пад дыпламатычным прыкрыццём у расейскім прадстаўніцтве пры СГА ў Жэневе, гаворыцца ў супольным расследаванні групы «Bellingcat», швейцарскага сайту «Tamedia» і расейскага «The Insider».

Даследчыкі высветлілі, што супрацоўнік ГРУ, які з’яўляўся дыпламатам у прадстаўніцтве Сусветнай гандлёвай арганізацыі, прымаў удзел і ў атручвання Сяргея Скрыпаля ў Вялікай Брытаніі. Ягор Гардзінека, ці Георгій Гаршакоў абвешчаны ў вышук праз Інтэрпол. Такім чынам ён стаў першым дзейным дыпламатам, якога абвінавачваюць у замаху на забойства. Пасля агучвання расследавання журналістаў, супрацоўнік ГРУ паспешліва выехаў з Жэневы ў Маскву.

Журналісты высветлілі, што дыпламат Гаршкоў знаходзіўся ў Балгарыі разам з Дзянісам Сяргеевым (ён жа «Сяргей Фядотаў») у красавіку і траўні 2015 года, калі чыніліся спробы замаху на бізнесоўца Эмеліяна Гебрэва.

Супрацоўнік ГРУ, які пад прыкрыццём дыпламатычнага пашпарту, знаходзіўся ў Еўропе, раней прымаў удзел у анексіі Крыму.

Hавiны
Аматары «шпіляў» Башыраў, Пятроў ды іхныя кіраўнікі трапілі пад санкцыі ЕЗ
2019.01.21 20:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў