Дым і экстранная пасадка: паламаўся самалёт Мэланіі Трамп


Самалёт, на борце якога знаходзілася першая лэдзі ЗША Мэланія Трамп, вярнуўся на авіябазу Эндрус праз 10 хвілін пасля ўзлёту, паведамляе амерыканскі тэлеканал ABC News.

Паводле журналістаў, якія знаходзіліся на борце, самалёт не змог працягваць палёт праз тэхнічныя непаладкі. Яны таксама паведамілі, што ў салоне быў дым.

З Мэланіяй Трамп «усё з парадку», піша ABC News.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў