«Дыхаем зноў». Вольскі і Пугач запісалі спеў пра выбарчае лета 2020 года


Беларускія музыкі Уладзімір Пугач і Лявон Вольскі выпусцілі песню «Дыхаем зноў», натхнёную падзеямі лета 2020 года ў Беларусі, піша TUT.by.

«Дуэт з Лявонам менавіта ў «Дыхаем зноў» мне бачыўся зусім гарманічным. Некалькі гадоў таму мы ўжо выканалі разам песню «Такога няма нідзе», але тады Лявон прапанаваў мне паўдзельнічаць. Прызнацца, я чакаў моманту, калі змагу зрабіць тое ж самае. Да майго гонару і вялікай радасці ён адразу пагадзіўся», – заявіў лідар «J:Морс».

Паводле Лявона Вольскага, цяпер час сам кажа пра неабходнасць аб’ядноўвацца, рабіць калабарацыі.

«Калі пачуў «Дыхаем зноў» першы раз, адчуў тую атмасферу раніцы, калі ты прачынаешся і разумееш, што ўчора здарылася нешта для цябе вельмі істотнае, натхняльнае», – адзначыў ён.

Рэпартаж
«Працуем бясплатна, кормяць бутэрбродамі». Паказваем мітынг Святланы Ціханоўскай знутры
2020.08.04 01:02

Песня «Дыхаем зноў» увойдзе ў новы альбом гурта «J:Морс».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў