Дыега Марадона даў прэс-канферэнцыю ў Берасці. Стрым


Прэс-канферэнцыя Дыега Марадоны. Стрым з Берасця❗

Opublikowany przez Белсат TV Poniedziałek, 16 lipca 2018

Легендарны аргентынскі футбаліст, новы старшыня праўлення берасцейскага «Дынама» Дыега Марадона правёў прэс-канферэнцыю ў берасцейскім гатэлі «Эрмітаж». «Белсат» вёў стрым.

На прэс-канферэнцыі Марадона заявіў, што калі атрымаў запрашэнне ад «Дынама», то адразу ўбачыў, што гэта «сур’ёзны праект» і «ні секунды не сумняваўся».

«Калі скончу сваю карʼеру ў Берасці, я, напэўна, застануся тут жыць», – заявіў ён.

Марадона заявіў, што хацеў бы зрабіць фота з Аляксандрам Лукашэнкам і спадзяецца, што пасля гэтага ён стане заўзятарам «Дынама».

⚽️ Прэсавая канферэнцыя Дыега Марадоны. Стрым Белсата з Берасця ⬇️

Opublikowany przez Белсат TV Poniedziałek, 16 lipca 2018

Самалёт Дыега Марадоны прызямліўся ў берасцейскім аэрапорце сёння а 15-й. Гэта першае з’яўленне 57-гадовага аргентынца ў Беларусі. Па графіку 16 ліпеня ён таксама наведае матч чэмпіянату Беларусі «Дынама Берасце» – «Шахцёр».

Атмасфера на матчы "Дынама Берасце" – "Шахцёр Салiгорск" ? Лiк 1 – 3!

Opublikowany przez Белсат TV Poniedziałek, 16 lipca 2018

Нагадаем, Марадона падпісаў кантракт з берасцейскім клубам яшчэ ў траўні.

Дыега Марадона лічыцца адным з лепшых футбалістаў свету за ўсю гісторыю. Чэмпіён свету 1986 году ў складзе зборнай Аргентыны. Выступаў за іспанскую «Барсэлону» і італьянскі «Напалі», у складзе якога двойчы выйграваў чэмпіянат Італіі. Фактычна скончыў футбольную кар’еру ў 1994 годзе праз скандал з наркотыкамі і дыскваліфікацыю. З 2008 па 2010 год узначальваў зборную Аргентына, якая дайшла да 1/4 ЧС па футболе.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў