Дыега Марадона паехаў на стадыён на ўсюдыходзе. Фотафакт


Новы старшыня праўлення берасцейскага «Дынама» Дыега Марадоны паехаў з гатэлю «Эрмітаж» на берасцейскі футбольны стадыён на ўсюдыходзе Overcomer.

Беларуская машына Overcomer, што выпускаецца на заводзе МАЗ-МАН, у англамоўных краінах называецца Hunta. На расейскі рынак машына пастаўляецца пад назвай «Хаскі», на арабскі – Sayad (паляўнічы). Кузаў машыны вырабляецца з шклапластыка беларускай вытворчасці, а адным з асаблівасцяў машыны з’яўляюцца велізарныя шыны нізкага ціску.

На стадыёне Марадона будзе назіраць за матчам чэмпіянату Беларусі «Дынама Берасце» – «Шахцёр».

Атмасфера на матчы "Дынама Берасце" – "Шахцёр Салiгорск" ? Лiк 1 – 3!

Opublikowany przez Белсат TV Poniedziałek, 16 lipca 2018

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў