Дыджэі «Перемен» выйшлі на волю пасля 10 содняў арышту

16 жніўня з ізалятара на Акрэсціна выйшлі гукарэжысёры Уладзіслаў Сакалоўскі і Кірыл Галанаў, які ўключылі песню «Перемен» на праўладнай акцыі.

«Яны на волі», – напісала актрыса і музыка Наста Шпакоўская ў Facebook.

Нагадаем, 6 жніўня некалькі тысячаў менчукоў сабраліся ў Кіеўскім скверы Менску, каб выказаць салідарнасць і падтрымку кандыдату ў прэзідэнты Святлане Ціханоўскай. Авацыямі ўсе прысутныя сустрэлі песню Віктара Цоя «Перамен», якую нечакана ўключылі дыджэі афіцыйнага свята – «Дзень адчыненых дзвярэй установаў дадатковай адукацыі».

Кірыл Галанаў і Уладзь Сакалоўскі пакараныя 10 соднямі за песню «Перамен!»

Гукарэжысёры Кірыл Галанаў і Уладзь Сакалоўскі, якія ўключылі песню, былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці. Ім далі 10 содняў арышту.

У падтрыманне смелых дыджэяў на Facebook быў запушчаны краудфандынг. Літаральна за пару гадзінаў Гапанаву і Сакалоўскаму сабралі больш за $ 25 тыс. Грошы будуць падзеленыя паміж хлапцамі.

Дзіджэям, асуджаным на содні за песню «Перемен», за пару гадзінаў сабралі больш за $ 25 тыс

У Тэлеграм-каналах напярэдадні з’явілася паведамленне пра магчымы выхад увечары 16 жніўся шматлікіх затрыманых пад час паслявыбарчых пратэстаў.

Марыя Калеснікава пад ізалятарам на Акрэсціна пытае пра дапамогу валанцёрам. Фота Belsat.eu

Пад ІЧУ на Акрэсціна прыехала ўдзельніца аб’яднанага штабу Марыя Калеснікава.

МГ belsat.eu

Hавiны