Двум фанатам берасцейскага «Дынама» забаранілі наведваць стадыён цягам года


Прыхільнікі берасцейскага клубу сталі першымі ў Беларусі, супраць каго ўжыты новы від адміністратыўнага спагнання – забарона на наведванне фізкультурна-спартовых аб’ектаў.

Сітуацыя развівалася наступным чынам. Вечарам 31 кастрычніка на стадыёне «Брэсцкі» гуляўся адзін з ключавых матчаў чэмпіянату Беларусі: берасцейскае «Дынама» прымала барысаўскі БАТЭ. У сярэдзіне другога тайму фанаты гаспадароў стадыёну на сваім сектары зладзілі піратэхнічнае шоў, і над стадыёнам павісла дымавая заслона. Міліцыя не стала падчас матчу чапляць людзей, гульня працягнулася і прынесла перамогу БАТЭ з лікам 3:1. Але пакаранне для фанатаў наступіла праз некалькі дзён.

2 лістапада Ленінскі РАУС Берасця ўжыў новы закон аб заўзятарах. Кожнага з двух фанатаў аштрафавалі на шэсць базавых велічынь (147 рублёў) і забаранілі ім год наведваць стадыёны (спартовыя мерапрыемствы).

«- Новы закон у дзеянне. Пасля пірНовы закон у дзеянні. Пасля піру

на матчы «Дынама» (Берасце) – БАТЭ двое фанатаў «Дынама» атрымалі забарону на наведванне стадыёнаў (спартовых мерапрыемстваў) тэрмінам на 1 (адзін) год і штраф 6 базавых. Гэта першая ў гісторыі Беларусі забарона на наведвання стадыёнаў». – напісана ў Інстаграме беларускіх футбольных фанатаў.

Заўважым, што фанацкая групоўка берасцейскага «Дынама» самая буйная і арганізаваная ў краіне.

Нагадаем, дапаўненні ў Кодэкс аб адміністратыўных парушэннях уступілі ў сілу 29 кастрычніка гэтага года. Паводле зменаў зʼявіўся новы від адміністратыўнага спагнання – адміністратыўная забарона на наведванне фізкультурна-спартовых абʼектаў. Што праўда, у законе напісана: такая забарона можа выкарыстоўвацца ў якасці дадатковага адміністратыўнага спагнання.

АС

Стужка навінаў