Двух палітвязняў вызвалілі з СІЗА КДБ. Яны сустракаліся з Лукашэнкам


У Беларусі з СІЗА КДБ пад хатні арышт адпусцілі сябра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў Юрыя Васкрасенскага і дырэктара PandaDoc Дзмітрыя Рабцэвіча. Меру стрымання ім змянілі пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Юрыю Васкрасенскаму даручылі падрыхтаваць прапанову па паправак у Канстытуцыю. Таксама ён будзе займацца пытаннем вызвалення з-пад зняволення людзей, якія «апынуліся не так грамадска небяспечнымі, <…> як здаваліся на першым этапе».

Юрый Васкрасенскі падчас інтэрв’ю дзяраўным медыям. Скрын

Інтэрв’ю Васкрасенскага двойчы паказалі на дзяржаўным беларускім канале АНТ. Яго жонка Алеся Васкрасенская заявіла, што Юрый «не змог адмовіцца» ад інтэрвʼю дзяржканалам:

«Юрый пад вартай, у яго сурʼёзныя праблемы са здароўем. Калі яму не акажуць своечасова медыцынскую дапамогу, напрыклад не зробяць укол магнезіі, у яго можа здарыцца інсульт. Да таго ж ён вельмі перажывае за сваю сямʼю, баіцца страціць бізнес, – адзначыла Алеся. – Думаю, чалавек, які ўжо два месяцы знаходзіцца ва ўмовах зняволення, гатовы мець зносіны не толькі са следствам, але і з прадстаўнікамі прэсы, у тым ліку і дзяржаўнай. Гэта дае яму магчымасць нагадаць пра сябе і прыцягнуць увагу да сваёй сітуацыі», – сказала жонка Юрыя Васкрасенскага TUT.by

Hавiны
«Кіраўніцтва краіны вуснамі затрыманага робіць палітычныя заявы». Адвакат Васкрасенскага пракаментаваў яго справу
2020.08.27 21:08

Дзмітрый Рабцевіч заявіў, што працягне займацца бізнесам у структуры Парку высокіх тэхналогій, дзе, паводле яго, «створаныя ўсе ўмовы, каб плаціць нармальныя заробкі, развівацца, будаваць будучыню разам».

Акцыя салідарнасці. Менск, 14 жніўня.
Фота: Святлана Фар / «Белсат»

Дырэктара IT-кампаніі затрымалі 5 верасня. Яго абвінавацілі ў махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай або ў асабліва буйным памеры. Акрамя Рабцэвіча на два месяцы арыштавалі галоўнага бухгалтара Юлію Шардыку, дырэктара па прадукту Віктара Куўшынава і супрацоўніка HR Уладзіслава Міхалапа.

12 верасня стала вядома, што беларускія праўладныя медыі абвінавачваюць PandaDoc у фінансаванні жаночых маршаў, маўляў, у 20128 годзе Дзярждэп ЗША перавёў на рахунак Цэнтру па абароне правоў, які ўзначальвае жонка топ-менеджара кампаніі, $19 тыс. Гэты транш нібыта заблакаваў Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Беларусі. Пасля гэтага ў лістападзе 2019 дырэктар па фінансах амерыканскага офіса Бібек Бхатары нібыта звязаўся з дырэктарам PandaDoc Дзмітрыем Рабцэвічам і папрасіў фінансавай дапамогі «цэнтру па прасоўванні правоў жанчын». Аўтары сюжэту запэўніваюць, што першы транш паступіў у траўні 2020.

2 верасня ў менскі офіс IT-кампаніі прыйшлі сілавікі. Супрацоўнікаў закрылі, не давалі ім карыстацца тэлефонамі, прымушалі разблакаваць кампутары, запалохвалі іх. Ператрусы праходзілі і дома ў некалькіх працаўнікоў PandaDoc. Кіраўнік кампаніі Мікіта Мікада стаў вядомы рускамоўнай аўдыторыі пасля фільма Юрыя Дудзя аб Крамянёвай даліне. У пачатку пратэстаў беларускі бізнесовец заявіў, што гатовы аказаць фінансавую дапамогу сілавікам, якія хочуць сысці з дзяржструктур.

10 кастрычніка ў СІЗА Беларускага Камітэту дзяржаўнай бяспекі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з арыштаванымі прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады апазіцыі і аб’яднанага штаба апазіцыі. Сустрэча працягвалася амаль пяць гадзін.

«Круглы стол» у СІЗА КДБ. Дзмітрый Рабцэвіч першы справа ад Лукашэнкі.
Фота: тэлеграм-канал «Пул первого».

У размове прымаў удзел экс-кандыдат у прэзідэнты краіны Віктар Бабарыка і яшчэ 10 чалавек, у тым ліку Эдуард Бабарыка, арыштаваны паліттэхнолаг Віталь Шкляраў, член прэзідыума каардынацыйнага савета, юрыстка Лілія Уласава.

Адна з лідараў беларускай апазіцыі, кіраўніца перадвыбарчага штаба Бабарыка Марыя Калеснікава, якая таксама знаходзіцца ў СІЗА, не была на сустрэчы.

Цяпер усе члены прэзідыума Каардынацыйнага савета апазіцыі затрыманыя або былі вымушаныя пакінуць краіну. Марыю Калеснікава, Максіма Знака і Іллю Салея абвясьцілі палітычнымі вязьнямі.

Каардынацыйны савет апазіцыі быў створаны, каб пераадолець палітычны крызіс і забяспечыць згоду ў грамадстве пасля таго, як 9 жніўня ў Беларусі пачаліся пратэсты з-за фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Савет дзейнічае на падставе прынцыпаў Канстытуцыі. Ідэя належыць былому кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Святлане Ціханоўскай. Аляксандр Лукашэнка, які заняў пасаду прэзідэнта, расцаніў стварэнне гэтай структуры як спробу захопу ўлады, а сам савет назваў «чорнай сотняй».

Віктара Бабарыку называлі адным з самых моцных супернікаў Аляксандра Лукашэнкі на мінулых выбарах прэзідэнта Беларусі. Апазіцыянеру так і не далі прыняць у іх удзел, яго арыштавалі па справе аб махлярстве ў «Белгазпрамбанку».

Стужка навінаў