Двух паліцыянтаў застрэлілі падчас нападу ў Бельгіі


Падчас страляніны ў бельгійскім горадзе Льеж загінулі 3 асобы і дзве былі параненыя, паведамляе independent.co.uk, спасылаючыся на мясцовыя медыі.

Нападнік быў «нейтралізаваны», паведамляе RTBF (Radio Télévision Belge Francophone). Ягоныя матывы не вядомыя, піша bbc.com.

Падчас страляніны таксама загінуў звычайны мінак, які быў непадалёк ад месца страляніны.

ЮВ, belsat.eu, паводле independent.co.uk, bbc.com

Стужка навінаў