Двух міліцыянтаў затрымалі за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення


Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава ў Telegram.

Паводле яе, за выходныя ў Беларусі працаўнікі ДАІ спынілі 173 чалавек. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

«Статыстыку «п’яных рулёў» папоўнілі на выходных два «праваахоўнікі», якія знаходзіліся па-за службай. У сувязі з гэтым варта адзначыць: нягледзячы на ​​рангі, званні і заслугі, супрацоўнік органаў унутраных справаў, якога спынілі за стырном у стане алкагольнага апʼянення, адназначна будзе звольнены і панясе пакаранне ў адпаведнасці з Законам».

Дзе і ў якіх абставінах затрымалі міліцыянтаў, не ўдакладняецца.

Вольга Чамаданава адзначыла, што ведамства ініцыявала ўзмацненне жорсткасці пакарання за кіраванне ў нецвярозым стане, а таксама павелічэнне штрафаў у залежнасці ад градацыі стану алкагольнага апʼянення.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў