Двух беларускіх спартоўцаў дыскваліфікавалі за допінг


Беларускіх лёгкаатлетаў Аніса Ананенку і Алену Матошка дыскваліфікавалі за парушэнне антыдопінгавых правілаў падчас Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане. Пра гэта паведамілі ў Міжнародным алімпійскім камітэце.

Рашэнне прынятае па выніках пераправеркі пробаў лонданскай Алімпіяды.

Аб’ектыў
За допінг будуць саджаць у турму
2018.05.25 17:53

Гэтак, у крыві бегуна на 800 метраў Аніса Ананенкі, які на гульнях заняў 43-е месца, выявілі дэгідрахлорметылтэстастэрон. Раней яго адлучала ад выступаў на чатыры гады Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Беларусі, якое летам 2015 года выявіла ў арганізме атлета генны допінг GW 1516.

У арганізме кідальніцы молата Алены Матошка выяўлены аксандралон. У Лондане яна заняла 25-е месца.

Hавiны
Лукашэнка: сала – найлепшы беларускі допінг
2018.03.29 13:34

МАК пастанавіў дыскваліфікаваць спартсменаў і ануляваць іх вынікі. Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту Беларусі даручана забяспечыць выкананне гэтага рашэння.

Разам з беларусамі таксама быў дыскваліфікаваны азербайджанскі штангіст Валянцін Хрыстаў, які на Алімпіядзе 2012 года заняў трэцяе месца ў вагавай катэгорыі да 56 кілаграмаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў