Двое журналістаў «Белсату» ўвайшлі ў шорт-ліст конкурсу «Вольнае слова»


У Сусветны дзень свабоды прэсы, 3 траўня, журы конкурсу «Вольнае слова» агучыла шорт-ліст, у які ўвайшлі двое прадстаўнікоў незалежнага тэлеканалу «Белсат».

Алесь Залеўскі з матэрыялам «Міліцыя па-за законам» трапіў у шорт-ліст намінацыі «Журналісцкае расследаванне».

Марыя Булавінская з рэпартажам «Закапаная цывілізацыя» зʼяўляецца кандыдаткаю на перамогу ў намінацыі «Дэбют».

Беларуская асацыяцыя журналістаў праводзіць конкурс журналісцкіх матэрыялаў «Вольнае слова» ужо ў дзявяты раз. Конкурс ладзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства працаўнікоў медыяў, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іхнай дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

Узнагароды прысуджаюцца найлепшым журналісцкім матэрыялам у пяці намінацыях: інфармацыйныя жанры, аналітычныя, мастацка-публіцыстычныя жанры, а таксама дэбют і журналісцкае расследаванне.

Сёлета на конкурс каля 300 прац даслалі больш за 90 журналістаў.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлета пройдзе 8 верасня, у Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў