Двое расейцаў скокнулі з балкону на парашуце


Краснаярская паліцыя ладзіць праверку інфармацыі аб скачку дваіх парашутыстаў з балкону шматпавярховіка, падае ТАСС.

На апублікаваным у інтэрнэце відэа бачна, як двое мужчын скочаць з парашутам для бэйсджампінгуз 24-га паверху жылога дому на березе Енісею.

Аўтары відэа адзначылі, што сведкі скачку якія палілі на балконе паверхам ніжэй, «нават не варухнуліся».

Экстрэмалы паспяхова прызямліліся на беразе ракі.

  • Бэйсджампінг – экстрэмальны від спорту, у якім ужываюць адмысловы парашут для скокаў з фіксаваных абʼектаў.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў