Двое рабаўнікоў напалі з сякерай на пенсіянерку і адабралі ў яе Br 15


25 лістапада ў вёсцы Аскрышына (Лагойскі раён) двое мужчын зайшлі ў дом 76-гадой пенсіянеркі, і пагражаючы сякерай забралі ў яе Br 15, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.

Міліцыянтам удалося знайсці нападнікаў. Імі апынуліся 40-гадовыя жыхары Менску. Адзін з іх працуе электраманцёрам на сталічным прадпрыемстве, а другі неаднаразова быў асуджаны за хуліганства.

Абодвух затрымалі па падазрэнню ў здзяйсненні разбойнага нападу.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў