Двое дзяўчатак згарэлі на пажары ў Пружанскім раёне


Падчас пажару ў суботу ў вёсцы на Берасцейшчыне загінулі дзве маленькія дзяўчынкі, 2011 і 2012 гадоў нараджэння.

Паводле Міністэрства па надзвычайных сітуацыяў, званок з інфармацыяй пра пажар у вёсцы Харава паступіў ад відавочцы 19 снежня а 17:26. Ратавальнікі прыбылі на месца здарэння праз 10 хвілін, да гэтага часу двухкватэрны дом ужо гарэў адкрытым полымем. З кватэры, якая палала, пажарныя вынеслі дзвюх дзяўчатак.

Мяркуючы з усяго, дзеці былі ў хаце самі, іх знайшлі ў пакоі на ложку. Нягледзячы на рэанімацыйныя захады, якія медыкі праводзілі проста на месцы здарэння, выратаваць дзяцей не ўдалося.

Паводле папярэдніх звестак, маці на момант пажару была ў суседзяў са старэйшаю дачкой. Жыхары вёскі распавялі, што гэта быў не першы выпадак, калі дзеці заставаліся без нагляду.

Прычына пажару высвятляецца.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў