Двое дарослых і дзіця загінулі ў аварыі з малакавозам


Інцыдэнт здарыўся 20 лістапада каля вёскі Фастовічы ў Петрыкаўскім раёне. Сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і малакавоз.

У выніку лабавога сутыкнення ў аўце былі заблакаваныя трое загінулых: кіроўца – 56-гадовы мужчына і два пасажыры – 30-гадовая жанчына і 3-гадовае дзіця. Супрацоўнікі МНС дэблакавалі ахвяраў.

Паводле папярэдніх дадзеных, малакавоз выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў легкавік. Прычынай трагедыі стала кола малакавоза, якое выбухнула падчас руху.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў