Дваццаты дзень мірных пратэстаў: суды над журналістамі, «Магутны Божа» на праспекце і свята ў Новай Баравой

Беларусы працягваюць выходзіць на мірныя пікеты. Часам – у невялікім складзе. Глядзіце, што адбываецца ў краіне цяпер, на «Белсаце».

Дваццаты дзень пратэстаў пачаўся з судоў. 28 жніўня судзілі пратэстоўцаў, якіх затрымалі напярэдадні, 27 жніўня, паміж Плошчаю Свабоды і плошчаю Незалежнасці. Затрыманыя пераважна – мужчыны і журналісты. Справы журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай і аператара Максіма Калітоўскага адправілі на дапрацоўванне. Іх абвінавачвалі паводле аднаго артыкулу – 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў). На дапрацоўванне таксама адправілі справу фатографа Аляксандра Васюковіча. Падрабязней пра суды, не толькі ў Менску і не толькі над журналістамі, можна пачытаць вось тут.

Днём ніякіх пікетаў не было. А вось вечарам сабраўся традыцыйны мірны ланцуг на плошчы Незалежнасці. А 19:40 на плошчы Незалежнасці ў Менску сабралася каля двух дзясяткаў мірных пікетоўцаў. Большасць з іх – жанчыны. Амаль адразу на плошчы з’явіліся сілавікі (у форме і цывільным), якія акружылі пратэстоўцаў.

На пл. Незалежнасці. Менск, Беларусь. 28 жніўня 2020 г. Фота: Наталля Фядосенка / TASS / Forum
На пл. Незалежнасці. Менск, Беларусь. 28 жніўня 2020 г. Фота: Сяргей Бабылеў / TASS / Forum
На пл. Незалежнасці. Менск, Беларусь. 28 жніўня 2020 г. Фота: Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

Прыкладна а 20:00 міліцыянты дазволілі жанчынам выйсці з ачаплення, і тыя пайшлі па праспекце. Яны неслі бел-чырвона-белую сімволіку, спявалі «Магутны Божа». Затрыманняў не было. Можаце паглядзець, як выглядала шэсце.

Жанчыны, якія стаялі ў «ланцугу салідарнасці» на пл. Незалежнасці, пайшлі шэсцем па праспекце пасля таго, як АМАП выпусціў іх з ачаплення. Менск, Беларусь. 28 жніўня 2020 г. Фота: ТК / belsat.eu

Жанчыны дайшлі да пл. Я. Коласа і разыйшліся. Чытачы таксама паведамляюць, што вечарам выйшлі на міні-пратэст жыхары мікрараёну Новая Баравая.

Мікрараён Новая Баравая, Менск, 28 жніўня. Фота даслалі чытачы Belsat.eu

Затрыманні

На жаль, без затрыманняў не абышлося. Паводле ПЦ «Вясна», 28 жніўня былі затрыманыя прынамсі 4 чалавекі ў Менску. Таксама ў Гомлі ў краме затрымалі маладую жанчыну… з белым балонікам. Поўны спіс затрыманых 28 жніўня можна пачытаць вось тут.

Hавiны