Двайное забойства ў Стоўбцах: заведзеная яшчэ адна крымінальная справа


У межах расследавання крымінальнай справы аб падвойным забойстве ў школе ў Стоўбцах працягваюцца допыты сведак, у тым ліку медычных працаўнікоў, работнікаў органаў унутраных справаў. Следчыя вывучаюць матэрыялы, якія характарызуюць асобу падазраванага.

Паводле галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэту, згодна з вынікамі медычнага агляду, падазраваны не знаходзіўся ні ў стане алкагольнага ап’янення, ні пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, вытворчасць якіх даручана спецыялістам Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў. Акрамя таго, з мэтай усталявання псіхічнага стану падлетка вырашаецца пытанне аб прызначэнні комплекснай стацыянарнай судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы.

Па выніках першапачатковых следчых дзеянняў, дадаткова ў дачыненні да дзесяцікласніка заведзеная крымінальная справа аб замаху на забойства падлеткаў, якія цяпер знаходзяцца на лячэнні, і іншых асобаў паводле ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Як паведамлялася раней, раніцай 11 лютага 15-гадовы падлетак ударыў нажом 50-гадовую настаўніцу гісторыі і грамадазнаўства, а таксама 17-гадовага вучня на 11-га класа, якія памерлі на месцы здарэння. Акрамя таго, ён нанёс удары двум аднакласнікам, якія шпіталізаваны, іх жыццю цяпер нічога не пагражае.

ВІДЭА
У Стоўбцах хаваюць ахвяраў нападу ў школе №2. ВІДЭА, ФОТА
2019.02.13 13:11

СК, belsat.eu

Стужка навінаў