Двайнік чэлябінскага метэарыта ляціць да Зямлі


NASA паведаміла пра набліжэнне да Зямлі астэроіда, які паводле характарыстык падобны да знакамітага чэлябінскага метэарыта.

Як гаворыцца на афіцыйным сайце NASA, касмічнае цела 2013 TX68 наблізіцца да планеты Зямля на адлегласць 17 тыс. км (максімальна блізка) 5 сакавіка 2016 года.

Дыяметр патэнцыйна небяспечнага для Зямлі касмічнага цела дасягае 30 метраў. Цяпер астэроід знаходзіцца на адлегласці 14 млн км ад нашай планеты.

Навукоўцы адзначылі, што ў 2016 годзе 2013 TX68 не сутыкнецца з Зямлёй, а вось 28 верасня 2017 года верагоднасць таго, што астэроід упадзе на планету, падвышаецца да 0,000000004 %.

У NASA палічылі, калі катастрофа ўсё ж адбудзецца, у атмасферы Зямлі вызваліцца ў два разы больш энергіі, чым пры сутыкненні Зямлі з чэлябінскім метэарытам. Гэтага цалкам хопіць для знішчэння буйнога гораду ці кангламерацыі.

Астэроід 2013 TX68 быў адкрыты ў канцы 2013 года.

Чэлябінскі метэарыт упаў у Чэлябінскай вобласці 15 лютага 2013 года. Яго хуткасць руху была роўная 20 км/с. Памер нябеснага цела складаў 17 м у дыяметры, а маса каля 10 тыс. тон. Пасля падзення метэарыта больш за тысячу чалавек звярнуліся ў лякарні са шматлікімі парэзамі і ранамі ад шкла, якое павыбівала ўдарная хваля ў селішчах Чэлябінскай вобласці.

МЯ, паводле belta.by

Стужка навінаў