Два тыдні рэвалюцыі. Лукашэнка кажа пра замежную агрэсію. ОНЛАЙН


Журналісты «Белсату» ў жывым эфіры працягваюць сачыць і аналізаваць сітуацыю ў Беларусі.

Кіраўнік краіны сёння наведвае Гарадзенскую вобласць. Перад візітам на Гарадзеншчыну прэсавая служба Лукашэнкі распаўсюдзіла заяву, з якой вынікае, як Лукашэнка ацэньвае бягучы палітычны крызіс.

Лукашэнка лічыць, што сітуацыя ў Беларусі «ідзе паводле сцэнара каляровых рэвалюцыяў». На ягоную думку, мэта апанентаў – «адцягнуць ад унутранай сітуацыі і напружыць на вонкавай мяжы». Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Менск, Беларусь. 21 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / Belsat.eu

Лукашэнка лічыць, што гэтыя дзеянні і адпаведныя заявы заходніх краінаў – наўпроставае ўмяшанне ў сітуацыю ў Беларусі. «Гаворка ідзе аб фінансаванні, выцягванні нас на перамовы з АБСЕ – зразумела, для чаго яны гэта робяць», – адзначыў ён.

Пратэсты ў Беларусі працягваюцца з 9 жніўня.

МУС паведамляе, што падчас пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі сілавікі затрымалі каля 7000 чалавек. Шмат хто з іх заяўляе пра збіццё і катаванні. Ёсць і загінулыя, але афіцыйнага расследавання смерці ўдзельнікаў пратэсту сілавікі не распачынаюць.

  • 10 жніўня ў Менску загінуў 34-гадовы Аляксандр Тарайкоўскі, які, паводле відэакрыніц, быў застрэлены на месцы. Афіцыйна ў МУС заяўлялі, што ў яго руках выбухнуў невядомы прадмет.
  • У Гомлі 11 жніўня памёр 25-гадовы Аляксандр Віхор, якога затрымалі 9 жніўня.
  • 16 жніўня загінуў 19-гадовы Арцём Парукаў, афіцыйна яго збіла машына на Партызанскім праспекце.
  • 19 жніўня у вайсковым шпіталі Менску памёр 43-гадовы Генадзь Шутаў. Яго паранілі ў галаву 11 жніўня ў раёне Маскоўскай адміністрацыі Берасця падчас пратэстаў.
  • У Ваўкавыску знайшлі цела 29-гадовага Канстанціна Шышмакова, які будучы чальцом участковай камісіі адмовіўся падпісваць выніковы пратакол. З ім развіталіся 20 жніўня, родныя адмовіліся каментаваць смерць журналістам. Прычыны смерці пакуль невядомыя.

belsat.eu

Стужка навінаў