Два работнікі «Беларуськалію» далучыліся да страйку


Шахцёры «Беларуськалію» Аляксандр Клязовіч і Сяргей Журневіч 24 лістапада далучыліся да агульнанацыянальнай кампаніі страйку, паведамляе страйкам прадпрыемства.

Аляксандр Клязовіч, які на «Беларуськаліі» працуе машыністам горных машынаў рудніка 4-га рудаўпраўлення, 24 лістапада ў 1:30 адмовіўся падымацца з шахты і заявіў аб далучэнні да страйку. А 4:30 ён быў эвакуяваны з шахты і вывезены на машыне хуткай дапамогі.

А 10-й раніцы ўступіў у стачку брыгадзір лавы, машыніст горных выемачных машынаў рудніка 3-га рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій» Сяргей Журневіч.

Шахцёры «Беларуськалію» абвесцілі аб страйку ў сярэдзіне жніўня, яны патрабуюць прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта, якія прайшлі 9 жніўня. Пасля таго, як суд прызнаў страйк на «Беларуськаліі» незаконным, стачкам прадпрыемства абвесціў яго бестэрміновым.

АА belsat.eu

Стужка навінаў