Два моры, адна вечарына. Ідзем на спякотную Ібіцу онлайн


Онлайн-фестываль VELO_ve Music Fest 2.0 дорыць магчымасць кожнаму адпачыць пад модныя рытмы лета і шум прыбою.

19 чэрвеня ўсе жадаючыя змогуць адчуць спёку летніх вечарынаў. Каронавірус, нажаль, прыпыніў офлан-фарматы. Але ніхто не забараняе танчыць онлайн. Патрэбен толькі вольны вечар пятніцы, камп’ютар, смартфон ці тэлевізар.

Што чакае?

Трансляцыя з двух месцаў: загараднага комплексу Riviera Country Club і гарачага вострава Ібіца, што ў Міжземным моры.

Для вас будуць граць дыджэі Nerv і Markez з Беларусі, а таксама валенсіец James Jach, які неаднаразова выступаў у лепшых клубах вострава Ібіца.

Калі будзе?

19 чэрвеня, пятніца, ад 19:00 да 23:00. Вечарына бясплатная. Дастаткова толькі націснуць на спасылку. Уваход строга 18+.

VELO_ve Music Fest 2.0 – працяг онлайнавых вечарынаў. Удзел у фестывалі ўжо пацвердзілі «Дай Дарогу» і «Intelligency». Да канца ліпеня вас чакаюць 8 інтэрактыўных трансляцый, якія будуць выходзіць кожны тыдзень увечары ў пятніцу. Першая трансляцыя з удзелам эксперыментальнага фрык-тэатру T(e):Art і перформансу «Plastic Fantastic» ужо дасяжная для бясплатнага прагляду.

Першая хваля онлайн-вечарынаў VELO_ve Music Fest прайшла з 24 красавіка па 28 траўня. Усе трансляцыі фестывалю застаюцца дасяжнымі для бясплатнага прагляду.

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў