Дэпутат, які галасаваў за падвышэнне пенсійнага ўзросту да 65 гадоў, памёр у 63


Два дэпутаты Дзярждумы, якія галасавалі за падвышэнне ў Расеі пенсійнага ўзросту да 65 гадоў, памерлі. Адаму было 63 гады, другому – 53.

11 жніўня на сайце «Адзінай Расеі» з’явілася інфармацыя, што памёр дэпутат Аляксандр Кароўнікаў. Яму было 63 гады. Падчас паседжання Дзярждумы Кароўнікаў прагаласаваў за падвышэнне пенсійнага ўзросту да 65 гадоў.

На пачатку чэрвеня памёр 53-гадовы дэпутат Мікалай Уладзіміраў, які таксама галасаваў за падвышэнне пенсійнага ўзросту.

У чэрвені расейскі ўрад прапанаваў павялічыць пенсійны ўзрост з 60 да 65 гадоў для мужчын і з 55 да 63 гадоў для жанчын. Такія планы чыноўнікаў выклікалі хвалю грамадскага абурэння і масавыя пратэсты.

Чытайце таксама:

У Расеі – пратэсты супраць пенсійнай рэформы

Праз пенсійную рэформу рэйтынг Пуціна ўпаў да «дакрымскага ўзроўню»

Глядзі таксама
Каментары