Два чалавекі загінулі пры пажары ў Магілёўскім раёне


У вёсцы Палыкавічы-1 Магілёўскага раёну пры пажары ў прыватным доме загінулі двое пенсіянераў – жанчына 1933 года нараджэння і мужчына 1936 года нараджэння. Пра гэта распавядаецца ў прэс-рэлізе МНС.

Паведамленне аб пажары ратавальнікі атрымалі ў 02.26. Абодва загінулых мелі групу інваліднасці (2-ю і 1-ю адпаведна).

Працаўнікі МНС выратавалі грамадзяніна 1987 года нараджэння: ён дастаўлены ў шпіталь з дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння», стан сярэдняй ступені цяжкасці.

Пажар у Магілёўскім раёне. Фота – mogilev.mchs.gov.by
Пажар у Магілёўскім раёне. Фота – mogilev.mchs.gov.by
Пажар у Магілёўскім раёне. Фота – mogilev.mchs.gov.by

Прычыны здарэння высвятляюцца.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў