Два чалавекі загінулі на пажары ў Віцебску


Пра гібель двух чалавек паведамілі ў СК Віцебскай вобласці, перадае БелТА.

Пажар на праспекце Будаўнікоў у Віцебску пачаўся раніцай 8 сакавіка – а 9-й гадзіне ратавальнікі атрымалі сігнал.

На месцы здарэння супрацоўнікі МНС змаглі выратаваць мужчыну. Ён дастаўлены ў шпіталь, яго жыццю нічога не пагражае.

У кватэры без прыкмет жыцця былі знойдзены жанчына і яе дарослы сын. Следчыя праводзяць агляд месца здарэння, каб устанавіць усе абставіны трагедыі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў