Два чалавекі атруціліся невядомым рэчывам каля Солсберы


Двух чалавек даставілі ў шпіталь брытанскага гораду Солсберы з падазрэннем на атручванне невядомым рэчывам.

Яны знаходзяцца ў крытычным стане, паведаміла паліцыя графства Ўілтшыр.

Пацярпелыя – мужчына і жанчына ва ўзросце каля 40 гадоў. Іх знайшлі без прытомнасці ў горадзе Эймсберы, што знаходзіцца прыкладна ў 13 кіламетрах ад Солсберы.

«Першапачаткова меркавалася, што пацярпелым стала кепска пасля прыёму гераіну альбо крэк-какаіну. Але цяпер праводзяцца далейшыя даследаванні, каб усталяваць рэчыва, якое прывяло да такіх наступстваў для здароўя пацыентаў. Мы адкрытыя для вывучэння ўсіх магчымых акалічнасцяў здарэння», – адзначаецца на сайце паліцыі Ўілтшыру.

Як атручванне Скрыпалёў паўплывала на стасункі Масквы і Лондану

Праваахоўнікі пачалі расследаванне і ачапілі шэраг месцаў у Эймсберы і Солсберы, якія апошнім часам маглі наведваць пацярпелыя.

У сакавіку ў Сол бэры былі атручаныя былы супрацоўнік ГРУ, брытанскі шпіён Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія. Пасля інцыдэнту яны некалькі тыдняў былі ў коме, пасля, як заявіла брытанская паліцыя, іхны стан палепшыўся. Улады Вялікай Брытаніі абвінавацілі ў арганізацыі атручвання Расею, Крэмль гэта адмаўляе.

НМ, belsat.eu, паводле Meduza

Стужка навінаў