Два амерыканскія самалёты разбіліся каля Японіі. Выратавалі толькі двух чалавек


Два вайсковыя самалёты, якія належыць Корпусу марской пяхоты ЗША, разбіліся каля берагоў Японіі, паведамляе газета Мінабароны ЗША «Stars and Stripes».

Авіякатастрофа здарылася 5 снежня. Крушэнне адбылося падчас вучэбнага палёту знішчальніка F/A-18 Hornet і дазапраўшчыка КС-130 Hercules.

З 7 марскіх пехацінцаў і членаў экіпажаў удалося знайсці дваіх. Яны дастаўленыя ў шпіталь і знаходзяцца ў стабільным стане. Лёс астатніх застаецца невядомым, як і прычыны авіякатастрофы.

Месца авіякатастрофы

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў