Дурнаваты рэкорд. «Я проста ўзяў аловак і праткнуў ім яблык»


Яшчэ ў верасні ніхто не ведаў Кацухіта Кусакі (які выступае пад мянушкай Пікатара). Цяпер жа ягоны прымітыўны спеў зрабіўся не толькі інтэрнэт сенсацыяй, але трапіў у афіцыйны топ-100 амерыканскага Білборда.

На гэтай прэс канферэнцыі Пікатара распавядае пра змест ягоных спеваў:

– Зместу няма. Я проста ўзяў аловак і праткнуў ім яблык, а затым, іншым уяўным алоўкам засадзіў у ананас.

Атрымалася смешна.

Журналісты задаюць розныя пытанні. Пікатара адказвае:

– Запіс песні ў студыі каштаваў адну тысячу долараў. Ганарару пакуль не атрымаў ніякага. Хай бы якія-небудзь поп-зоркі набылі мой спеў, дык я быў бы шчаслівы.

Цікава, што кніжка рэкордаў Гінэса зарэгістравала гэты спеў, як самы кароткі ў гісторыі гітоў Білборда. Першая версія доўжыцца ўсяго 45 секундаў. Затым жа Пікатара зрабіў кліп даўжынёй хвіліны дзве.

Увечары 10 лістапада а 22:10 глядзіце выданне праграмы «Відзьмо-невідзьмо» цалкам у эфіру «Белсату».

Сяргей Філімонаў, belsat.eu

Стужка навінаў