ДТЗ у Віцебску: у выніку сутыкнення машына хуткай дапамогі перакулілася


У Віцебску на скрыжаванні праспекта Перамогі і вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў адбылося ДТЗ з удзелам легкавушкі і аўтамабіля хуткай дапамогі. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС.

Здарэнне адбылося каля 19 гадзінаў. На скрыжаванні адбылося сутыкненне двух аўтамабіляў – легкавога аўтамабіля «Лада» і машыны хуткай дапамогі «Фольксваген Крафтэр». Легкавы аўтамабіль рухаўся наўпрост па праспекце Перамогі. Аўтамабіль «хуткай» ехаў па вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў.

«У выніку ДТЗ спецаўтамабіль перакуліўся на бок кіроўцаў. Відавочцы здарэння паставілі мікрааўтобус на колы. У шпіталь для агляду лекараў дастаўлены абодва кіроўцы і два медработнікі, якія знаходзіліся ў хуткай», – паведамілі ў МУС.

Машына хуткай дапамогі ў выніку ДТЗ. Крыніца – t.me/pressmvd

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў