ДТЗ: у машыны адвалілася кола, яна перавярнулася і згарэла


Здарэнне адбылося на Гарадзеншчыне ў Воранаўскім раёне.

Воранаўшчыне гарэў перакулены «Фольксваген», кіроўца і пасажыры якога паспелі пакінуць салон.

Чацвёра хлопцаў дзве дзяўчыны ехалі ў госці ў суседнюю вёску. Кіроўца пры выбары хуткасці не ўлічыў асаблівасці і тэхнічны стан транспартнага сродку, машына калыхнулася, ад яе адвалілася задняе кола, аўтамабіль перакуліўся на дах.

Калі людзі выкараскаліся з перакуленага аўта, то заўважылі, што машына гарыць. Самі патушыць агонь яны не змаглі, тушылі аўта ўжо ратавальнікі.

«Кузаў машыны абгарэў, а яе салон згарэў цалкам. Здзяйсненню ДТЗ мог спрыяць тэхнічны стан транспартнага сродку. Тэхагляд аўтамабіль не праходзіў, дамова абавязковага страхавання на месцы не знойдзеная», – паведамляюць у ДАІ Гарадзенскай вобласці.

Уладальнік машыны і адна з пасажырак шпіталізаваныя.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў