ДТЗ у Докшыцкім раёне: аўта ўпала з моста, адзін чалавек загінуў


ДТЗ у Докшыцкім раёне.
Фота: СК

У Докшыцкім раёне кіроўца не справіўся з кіраваннем аўта, адзін чалавек загінуў, паведаміла прэс-служба Следчага камітэту.

Паводле папярэдніх звестак СК, у ноч з 5 на 6 студзеня кампанія распівалі спіртное ў Докшыцкім раёне, пасля чаго двое мужчын зʼехалі на аўтамабілі Volvo. На 72-ім км аўтадарогі Р-3, каля вёскі Волча, кіроўца не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль упаў з моста, дзе перавярнуўся і загарэўся. Уласнік аўта выбраўся з яго і пакінуў месца здарэння. Ён затрыманы. Другі мужчына – 38-гадовы жыхар Докшыцкага раёну загінуў на месцы.

Следчы камітэт высвятляе хто знаходзіўся за стырном аўтамабіля.

АА belsat.eu

Стужка навінаў