ДТЗ пад Менскам: адзін чалавек загінуў, на трасе М3 вялікі затор


У 12.10 на 11 км трасы М3 Менск-Віцебск у раёне павароту на Бараўляны сутыкнуліся «Rаnge Rover» пад кіраваннем грамадзяніна Расеі і «Skoda» пад кіраваннем 19-гадовай беларускі. Адна з пасажырак аўтамабіля «Skoda» загінула.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС.

Агулам у абодвух машынах было па 4 чалавекі. Пра іх стан нічога не паведамляецца. Таксама невядома, хто вінаваты ў ДТЗ.

На месцы ДТЗ. Крыніца – t.me/pressmvd
На месцы ДТЗ. Крыніца – t.me/pressmvd

Цяпер на месцы ДТЗ працуюць працаўнікі следча-аператыўнай групы, ДАІ, ратавальнікі, медыкі.

На месцы ДТЗ. Крыніца – t.me/pressmvd

Блогер NEXTA адзначае, што на трасе ўтварыўся вялікі затор.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў