ДТЗ на кальцавой: ад легкавушкі амаль нічога не засталося


Ноччу з нядзелі на панядзелак на Менскай кальцавой адбылося жудаснае ДТЗ.

Легкавы аўтамабіль Мазда ўрэзаўся ў цяжкавік дарожнай службы. На фота бачна, што ўдар быў вельмі моцны, пярэдняя частка разбіта ўшчэнт.

Фота: mchs.gov.by

«Работнікамі МНС пры дапамозе адмысловай прылады з салона легкавушкі былі дэблакаваныя кіроўца і пасажыр, якія пасля агляду брыгадай хуткай медычнай дапамогі былі шпіталізаваныя ў больніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці», – паведамляюць у МНС.

Фота: mchs.gov.by

На фота таксама бачна, што ў салоне легкавога аўтамабіля ляжалі тры пустыя бутэлькі гарэлкі.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў