16 сакавіка 2014 года на тэрыторыі Крыму і гораду Севастопалю прайшоў так званы рэферэндум аб статусе паўвострава, паводле вынікаў якога Расея ўключыла Крым у свой склад. Ні Украіна, ні Еўрапейскі Звяз, ні ЗША не прызналі дадзенае галасаванне і лічаць, што Расея анексавала Крым.
Глядзіце яшчэ >>> Ці Крым паўтарыў шлях Косава? Ці паўвостраў – «спрадвечна руская зямля»?
Карэспандэнты «Белсату» трапілі на паўвыспу ў самы цікавы момант, калі анексія толькі пачыналася і пачалі адбывацца заўважныя першыя змены.Белсатаўцы на свае вочы пабачылі і зафіксавалі драматычныя падзеі.
У 1979 годзе Васіль Аксёнаў у прарочай антыўтопіі «Востраў Крым» напісаў, што набліжаецца дзень, калі СССР паглыне Крым. Ігар Чайка ў сваім фільме намагаецца выявіць прычыны крымскага крызісу–2014, пачынаючы з 2010 года, калі ў выбарах перамагае Віктар Януковіч. Рэжысёр паказвае, што адбывалася на паўвостраве цягам апошніх гадоў: адкрыццё Дому Масквы, выдаванне расейскіх пашпартоў, развіццё прарасейскіх настрояў у рэгіёне.
МЯ, belsat.eu