Другі выкладчык звальняецца з БДМУ на знак салідарнасці з рэпрэсаванымі студэнтамі


Акцыя салідарнасці. Менск. Фота: belsat.eu

Другі выкладчык Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту звальняецца на знак салідарнасці з рэпрэсаванымі студэнтамі.

Алена Лагавая, асістэнтка кафедры эпідэміялогіі БДМУ распаўсюдзіла зварот, у якім патлумачыла, чаму сыходзіць з выкладчыцкай працы.

«Калі чацвёрты месяц праходзіць у рэпрэсіях і гвалце ў адносінах да людзей і, у тым ліку і да медыкаў, гэта выклікае толькі пачуццё бяссілля і бездапаможнасці», – так патлумачыла сваю пазіцыю Алена Лагавая, асістэнтка кафедры эпідэміялогіі.

У пачатку кастрычніка БДМУ пакінуў Арцём Зяцікаў, які 7 гадоў працаваў старшым выкладчыкам кафедры фармацэўтычнай хіміі медычнага ўніверсітэту. 6 кастрычніка ён напісаў заяву на звальненне.

Медычная супольнасць у Беларусі сутыкнулася з беспрэцэдэнтным ціскам. Студэнтаў дзясяткамі адлічваюць з медычных універсітэтаў, лекараў затрымліваюць на акцыях салідарнасці і адпраўляюць на содні.

АА belsat.eu

Стужка навінаў