Другі раз за тыдзень ДАІ выявілі п'яную маці за стырном, якая везла з сабой дзіця


Праваахоўнікі затрымалі 25-гадовую жыхарку Гомлю, якая села за стырно ў стане алкагольнага апʼянення. На пярэднім сядзенні свайго аўто жанчына пасадзіла сваё аднагадовае дзіця, паведамляе сайт МУС.

Пільныя кіроўцы паведамілі ў ДАІ Гомлю пра падазроны аўтамабіль, манера паерамяшчэння якога выклікала сумневы. Інспектары спынілі кіроўцу гэтага аўта і пабачылі, што дзяўчына, якая была за стырном, знаходзіцца ў нецвярозым стане. 25-гадовая маці распавяла, што дома выпіла піва і паехала забіраць сяброў, а паколькі не было з кім пакінуць дзіця, узяла яго з сабой.

Супрацоўнікі ДАІ выявілі, што канцэнтрацыя пароў этылавага спірту ў яе выдыху склала больш за 2 праміле.

У дачыненні да жанчыны складзены адміністрацыйны пратакол за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. Машыну змясцілі на ахоўную стаянку.

16 снежня супрацоўнікі ДАІ ў Менскім раёне выявілі 33-гадовую жыхарку Менскага раёну, якая прывезла сваё 5-гадовае дзіця ў садок на аўтамабілі, таксама ў стане алкагольнага апʼянення. Жанчына ўчынілі ДТЗ, а канцэнтрацыя спірту ў яе выдыху склала 1,05 праміле.

Hавiны
Жыхарка Бальшавіка ў нецвярозым стане прывезла дзіця ў дзіцячы садок
2019.12.16 18:30

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў