Другі год запар зніжаюцца сумы пераводаў беларусам з-за мяжы


Грашовыя пераводы беларусам з-за мяжы праз міжнародныя сістэмы грашовых пераводаў у першым квартале 2019 скараціліся на 14,5 % у параўнанні са студзенем–сакавіком 2018 года. Пра гэта сведчыць інфармацыя Нацыянальнага банку Беларусі.

Hавiны
Справаздача Нацбанка: тэмп росту заробкаў знізіўся, беларусы робяць менш пакупак
2019.05.02 10:07

Агульная сума пераводаў у Беларусь склала $ 74,89 млн супраць $ 87,6 млн за першыя тры месяцы 2018 года. Пры гэтым за першы квартал мінулага года сума грашовых пераводаў у параўнанні са студзенем–сакавіком 2017 года, калі беларусы атрымалі з-за мяжы $ 94,28 млн, таксама знізілася.

За першыя тры месяцы 2019 года з Беларусі было адпраўлена грашовых пераводаў на $ 40,08 млн, ці на 2,5 % больш, чым у студзені–сакавіку 2018 года ($ 39,078 млн). За першыя тры месяцы 2017 года Беларусі адаслалі за мяжу $ 34,02 млн.

Сярэдняя сума аднаго пераводу ў Беларусь склала $ 272,12, а з Беларусі – $ 343,77. У 2018 годзе гэтыя лічбы склалі адпаведна $ 320,33 і $ 333,72.

Hавiны
Утрымаць інфляцыю ў запланаваных Нацбанкам межах сёлета можа не атрымацца
2019.04.25 11:30

Пры падліку ўлічваліся грашовыя пераклады праз сістэмы Western Union, «Юнистрим», «Залатая карона», Money Gram, BLIZKO, «Лідар», Contact, «Калібры», Faster, Ria Money Transfer

МГ belsat.eu

Стужка навінаў