Другая ўзлётна-пасадачная паласа ў Нацыянальным аэрапорце запрацуе вясной


Міністр транспарту і камунікацыяў Анатолій Сівак анансаваў запуск другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце.

Паводле яго, будаўніча-мантажныя працы скончаць ужо ў гэтым годзе.

«Паласа запрацуе пры наступленні станоўчых тэмператураў у 2019 годзе. Патрэбны час на сертыфікацыю. Мы не плануем ужываць галалёдныя матэрыялы на паласе гэтай зімой, каб даўжэй захаваць ейны рэсурс», – адзначыў Анатолій Сівак.

Ён дадаў, што да ўводу другой паласы аэрапорт абмежаваны ў частцы пералётаў.

«Толькі 70 узлётаў і пасадак вялікіх транскантынентальных самалётаў можна было здзяйсняць у год на першай паласе», – заўважыў Анатолій Сівак.

Другая ўзлётна-пасадачная паласа ў Нацыянальным аэрапорце Менску будзе на 60 метраў даўжэйшая за першую і складзе 3,7 кіламетра. Яна зможа прымаць ўсе тыпы паветраных судоў.

Летась Банк развіцця Беларусі прафінансаваў будаўніцтва паласы на $ 108 млн. Паводле прагнозаў, за гэты год банк вылучыць на праект меншую суму.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў