Дрон выпадкова зняў секс на званіцы манастыра


Закаханая пара вырашыла справіць патрэбу ў Барысаглебскім манастыры ў горадзе Таржок Твярской вобласці.

Акт любові выпадкова зняў мясцовы жыхар, які з вышыні птушынага палёту здымаў гарадскія пейзажы і праваслаўны помнік архітэктуры сваім квадракоптэрам. Сваё відэа Рыгор Злых назваў «Духоўнасць» і выклаў у Youtube. Яго паглядзелі ўжо амаль 10 тысяч чалавек.

Большасць каментатараў схіляюцца да таго, што сапраўды атрымалася «духоўненька».

Zrzut ekranu 2016-06-27 o 19.35.32

На запісы бачна, як маладыя людзі займаюцца любоўю. Раптоўна да іх падымаецца невядомы, пасля чаго пара пачынае апранацца.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў