«Дробны падхалімаж»: менчукі пра жалобу па Ту-154


Афіцыйны Менск праяўляе салідарнасць з Масквой у сувязі з катастрофай Ту-154 у Чорным моры. У Беларусі прыспушчаныя сцягі, абмежаваныя навагоднія святкаванні. Да расейскай амбасады ў Менску прыходзяць людзі з кветкамі.

Ці ўсе падтрымліваюць рашэнне Аляксандра Лукашэнкі абʼявіць у Беларусі жалобу?

«Гэта Расея павінна была абʼявіць жалобу, а мы павінны былі выразіць спачуванні», – кажа апытаны мінак.

Іншая жанчына прытрымліваецца іншага меркавання.

«У нас асобная краіна. Мала таго, што мы ў эканамічным саюзу, а гэта нас не датычыць, слава Богу. Шкада людзей, але не значыць, што трэба абʼяўляць жалобу. Проста мелкі падхалімаж», – упэўнена кажа яна.

Думкі падзяліліся. Глядзіце больш адказаў у відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў