Dranikland: у Магілёве прайшло свята традыцыйнай беларускай стравы


[vc_row][vc_column][vc_column_text]Нацыянальная кухня, прэзентацыя эскізу помніку «Маладой бульбе» ды «Залатая тарка», якую ўручылі адной з кавярняў гораду за самыя смачныя дранікі. У Магілёве прайшло свята традыцыйнай беларускай стравы – «Дранік-фэст». Арганізатарам імпрэзы выступіў Цэнтр гарадскіх iнiцыятываў, які праводзіць фэст ужо другі раз.

«Унікальнасць у тым, што гэта адзіны паўнавартасны фестываль дранікаў у Беларусі. Былі нейкія спробы да нас, пасля нас, але нідзе не рабіўся акцэнт менавіта на драніках. А «Дранік-фэст» у наступным годзе будзе ўжо міжнародны, бо цяпер да нас падцягнулася і дэлегацыі з Расеі, з Грузіі, з Малдовы ёсць хлопцы, усім цікава», – распавядае Юрый Стукалаў з Цэнтру гарадскіх ініцыятываў.

Каб вызначыць самы смачны дранік, прафесійнае журы ў складзе адмыслоўцаў з універсітэту харчавання і рэстаратараў ацэньвала арыгінальнасць стравы, спалучальнасць прадуктаў, а таксама майстэрства кулінараў, эстэтычнасць, мастацкі густ і творчасць пры гатаванні.

Госці фестывалю, які праходзіў сёлета на тэрыторыі этнаграфічнага комплексу «Зялёны гай», таксама паспрабавалі сябе ў вясёлых бульбяных спаборніцтвах, як, напрыклад, у гульні на трапнасць.

Усяго ж арганізатары напяклі больш за 700 кілаграмаў бульбы і здолелі накарміць каля 7000 гасцей фестывалю.

Фота: tsesler.com

belsat.eu

Стужка навінаў