24 кастрычніка ў Беларусі будзе непагода.
Сіноптыкі прагназуюць на панядзелак узмацненне паўночна-ўсходняга ветру – яго парывы ў асобных раёнах будуць дасягаць 15-18 метраў у секунду.
Паводле Рэспубліканскага цэнтру па гідраметэаралогіі, па большай частцы Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Дажджы пройдуць у асноўным па заходняй палове рэспублікі, дзе-нідзе пройдзе і мокры снег.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да плюс 6 градусаў, па ўсходзе да – 1 градуса, днём чакаецца + 1…+ 6 градусаў, па паўднёвым захадзе – да +8 градусаў.
ДД, belsat.eu