Донары-махляры некалькі гадоў падманвалі дзяржаву на здачы крыві 


Падчас праверкі ў «Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві» выявілася, што каля двух дзясяткаў донараў выкарыстоўвалі той факт, што ўстанова не мае магчымасці праверыць даведкі аб дзённым узроўні заробку, які, згодна з заканадаўствам, павінен кампенсавацца донару.

Некаторыя донары завышалі свой заробак у 4-5 разоў. Так, напрыклад, малады хлопец 30 разоў падаваў даведкі з несапраўднымі звесткамі, у якіх ён лічыўся кіроўцам з месячным заробкам у Br 1280. На самай справе ён быў стажорам і атрымліваў каля Br 217. На донарстве хлопец зарабіў больш за Br 2800.

Матэрыялы праверкі КДК перадаў у праваахоўныя органы, якія ўжо распачалі шэсць крымінальных спраў па арт. 209 Крымінальнага кодэксу (махлярства).

Паводле Камітэту дзяржкантролю, у 2015 годзе ў Магілёўскай вобласці было каля 5000 донараў. У 2016 годзе іх колькасць рэзка ўзрасла  8200. Толькі 12 % здаюць кроў і плазму бясплатна. Астатнія атрымліваюць прадугледжаныя заканадаўствам грошы.

ЮВ, belsat.eu, паводле ej.by

Стужка навінаў