Доналд Трамп заявіў, што гатовы неўзабаве зноў сустрэцца з Кім Чэн Ынам


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп 2 снежня паведаміў, што атрымаў ліст ад лідара КНДР Кім Чэн Ына і разлічвае неўзабаве сустрэцца з ім, каб працягнуць спробы пераканаць Пхеньян адмовіцца ад распрацоўкі ядравай зброі.

Трамп у размове з журналістамі назваў ліст Кім Чэн Ына «выдатным», не стаўшы, аднак, удавацца ў дэталі. Амерыканскі прэзідэнт таксама адзначыў, што ніколі не рабіў акцэнт на тэмпах намаганняў Пхеньяна ў плане дэнуклеарызацыі. Падчас сінгапурскага саміту двух лідараў летась у чэрвені Кім Чэн Ын абяцаў весці працу ў гэтым кірунку, аднак з тых часоў бакі не дасягнулі прыкметнага прагрэсу.

У аўторак Кім Чэн Ын заявіў у тэлезвароце, што гатовы ў любы момант зноў сустрэцца з Трампам, аднак папярэдзіў, што можа змяніць планы, калі ЗША будуць працягваць санкцыі і ціск на КНДР.

ІІ, belsat.eu, паводле Reuters

 

Стужка навінаў