Доналд Трамп гатовы да новых перамоваў з Кім Чэн Ынам


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп адкрыты да далейшых перамоваў з Пхеньянам па дэнуклеарызацыі, нягледзячы на ​​паведамленні пра тое, што Паўночная Карэя аднаўляе элементы сваёй ракетнай праграмы.

Пра гэта заявіў дарадца амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан.

На гэтым тыдні два амерыканскіх аналітычных цэнтра і паўднёвакарэйская выведка паведамілі, што Паўночная Карэя пачала аднаўляць ракетны палігон «Sahoe», у сувязі з чым прэзідэнт Трамп сказаў, што быў бы «вельмі расчараваны», калі б гэта аказалася праўдай.

Болтан, які выступае за больш жорсткі падыход да КНДР, сказаў, што Трамп па-ранейшаму гатовы правесці дадатковыя перамовы з Пхеньянам.

«Прэзідэнт, відавочна, адкрыты да далейшых перамоваў. Паглядзім, калі можна будзе іх прызначыць і як гэта можна зладзіць», – сказаў ён у інтэрвʼю Fox News, дадаўшы, што пакуль рана рабіць высновы наконт паведамленняў пра працы, якія праводзяцца ў КНДР.

«Мы старанна вывучым сітуацыю. Як сказаў прэзідэнт, ён быў бы вельмі расчараваны, калі яны выбралі гэты кірунак», – дадаў Болтан.

Нагадаем, сустрэча лідараў ЗША і КНДР 27-28 лютага скончылася раней запланаванага часу. Бакі адмянілі цырымонію падпісання сумеснага пагаднення і ланч. Ніякіх дамоваў дасягнуць не атрымалася. Паводле СМІ, саміт скончыўся датэрмінова праз тое, што Кім Чэн Ын адмовіўся закрыць сакрэтнае прадпрыемства па абагачэнню ўрану.

Hавiны
Адмянілі ланч і раз’ехаліся: Трамп і Кім Чэн Ын не дамовіліся
2019.02.28 10:58

ІІ, belsat.eu, паводле golos-ameriki.ru

Стужка навінаў