Домрачава заняла першае месца на этапе Кубка свету па біятлоне ў Аберхофе


Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава заняла першае месца ў гонцы з масавым стартам, якая прайшла 11 студзеня ў нямецкім Аберхофе ў межах чацвёртага этапу Кубка свету.

Дыстанцыю 12,5 км спартсменка пераадолела за 42 хвіліны 36,6 секунды, чатыры разы прамахнуўшыся пры стральбе (2+1+0+1).

У тройку лепшых увайшлі таксама чэшка Вераніка Віткава (+14,9; 1+0+0+1) і нарвежка Цірыл Экхаф (+21,7; 1+1+0+0). Надзея Скардзіна фінішавала 24-й (46.08,0; 0+2+2+1) сярод 30 удзельніц.

Вечарам адбудзецца мужчынская гонка з масавым стартам, у якой упершыню возьме ўдзел прадстаўнік Беларусі Юрый Лядаў.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў