Дом мэра Рыгі належыць чыноўніку Раснафты


Як высветлілі журналісты delfi.lt, элітны дом мэра Рыгі Ніла Ушакова зарэгістраваны на службовую асобу расейкай дзяржаўнай карпарацыі «Раснафта».

Дом, у якім жыве Ушакоў, каштуе 331 170 еўра і належыць грамадзяніну Нямеччыны Ёргу Тумату – ён займае адну з ключавых пасадаў у «Раснафце», заключае дамовы на пастаўкі газа.

Раней супрацоўнікі латвійскага бюро па перадухіленні і барацьбе з карупцыяй правялі ператрусы ў доме і офісе Ушакова. Гэта можа быць звязана з карупцыйным скандалам а адным з рыжскіх муніцыпальных прадпрыемстваў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў